Лукашэнка адкрыў «Славянскі базар». Яму падарылі пояс-абярэг ФОТА

12.07.2018 / 21:39

Аляксандр Лукашэнка выступіў на адкрыцці «Славянскага базару» ў Віцебску.

Лукашэнка заявіў, што на фестывалі заўсёды пануе ўнікальная атмасфера міжнацыянальнай дружбы, а ўдзел прадстаўнікоў больш за 40 краін пацвярджае душэўную шчодрасць беларусаў, гасцінных і адкрытых для дружбы з усім светам.

Паведамляецца, што Лукашэнку падарылі пояс-абярэг.