Ляпіс Трубяцкой: «Агеньчыкі»

Відэакліп

У новым кліпе гурта ажываюць фота дзяцінства.

10.11.2008 / 13:47

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзэнтаваў кліп на сваю новую песьню «Агеньчыкі». Гэта — адна з самых прыгожых і лірычных песьняў за ўсю гісторыю групы, сьцьвярджае сайт гурта. Рэжысэр кліпа — Аляксей Церахаў, той самы, які стварыў анімацыю для кліпаў «Ау», «Ружачка» ды «Капітал».

«Я даўно выношваў ідэю стварыць псэўда-3D, анімаваць фоткі, — узгадвае Церахаў. — Працаваў над гэтым гадоў пяць, адточваў тэхніку, рабіў тэсты па графіцы. А калі пачуў «Агеньчыкі», рашэньне прыйшло імгненна: буду рабіць рэтра-кліп з фотаздымкаў позьне-савецкай эпохі».

Выкарыстаньне савецкага візуальнага шэрагу ў сучаснай маскультуры — дастаткова пашыраная зьява. Але, у адрозьненье ад многіх іншых прыкладаў такога прыёму, анімацыя Церахава атрымалася сапраўды густоўнай. Гэта — настальгія не па савецкім ладзе, а па дзяцінстве, якое засталося на старых фотаздымках.

Паглядзець кліп можна тут:

Алесь Бондар