Расеі закрыюць рот

14.11.2008 / 12:57


Прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі ў NATO Дзьмітры Рагозін ня зможа выступіць на паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі гэтай арганізацыі.

Паседжаньне пройдзе ў Валенсіі (Гішпанія). Старшыня Асамблеі Жазэ Лэла спаслаўся на рэглямэнт — праграма паседжаньня распісана цалкам.

Рагозін меўся казаць пра канфлікт вакол Паўднёвай Асеціі. Затое 18 лістапада ў Валенсіі выступіць прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

Эхо Москвы