50 мігрантаў узялі штурмам іспанскі пляж з турыстамі ВІДЭА

27.08.2018 / 19:35

Каля 50 мігрантаў прыплылі да паўднёвага узбярэжжа Іспаніі на гумавай лодцы і высадзіліся на перапоўненым турыстамі ўзбярэжжы, паведамляе брытанская Daily Mail.

На роліку, знятым відавочцамі, можна пабачыць, як уцекачы літаральна штурмуюць пляж Бароса на курорце Коста-дэ-ла-Лус. Лодка не паспела даплыць да берага, як паўсотні бежанцаў рынуліся ў бок пяцізоркавага гатэля, каб узлезці па скалах.

«Яны вельмі хутка выскачылі з лодкі і адразу ж пабеглі па камянях», — расказаў сведка.

Пазней прадстаўнік улады паведаміў, што яны перахапілі 25 мігрантаў, 19 з якіх былі непаўналетнімі. Паводле яго слоў, усе ўцекачы аказаліся грамадзянамі Марока.