Два бабруйчаніны пакацілі аўтамабіль па вуліцы, каб скрасці яго

27.08.2018 / 20:07

23 жніўня ў Бабруйску два маладыя чалавекі, 19 і 20 гадоў, ішлі па вуліцы, убачылі прыпаркаваны каля дома аўтамабіль «Форд Сіера» і вырашылі яго скрасці. Яны ўзламалі аўтамабіль і пакацілі яго па вуліцы. Так «праехалі» каля 100 метраў. Супрацоўнікам патрульна-паставой службы міліцыі паводзіны хлопцаў падаліся дзіўным, і іх затрымалі.

У дачыненні да маладых людзей распачалі крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 205 КК Беларусі (Крадзеж, учынены паўторна або групай асоб). Абодва раней судзімыя, беспрацоўныя.