Надгляд. Садоўскі

хроніка апазыцыі

18.11.2008 / 10:28

Адказны сакратар Аргкамітэту па стварэньні Беларуская хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі быў затрыманы падчас перасячэньня беларуска-польскай мяжы на мінулых выходных. Беларускія мытнікі склалі на Дзяніса Садоўскага пратакол надгляду асабістых рэчаў. На зваротным шляху працэдура надгляду зноў паўтарылася.

Нагадаем, што пасьля выбараў ў названы сьпіс трапіла ўсё кіраўніцтва аргкамітэту па стварэньні БХД – гэта сустаршыні Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін, Георгій Дзьмітрук, а зараз і адказны сакратар аргкамітэту Дзяніс Садоўскі.

Прэс-служба Аргкамітэту БХД