Мядзьведзеў распарадзіўся спагнаць доўг з Украіны за газ

Ці па-добраму, ці прымусова. Так як закон прапісаў.

20.11.2008 / 18:09

Прэзыдэнт Расеі аддаў распараджэньне кіраўніку «Газпрому» Аляксею Мілеру спагнаць доўг за газ з Украіны.

Паводле ягоных словаў, «з гэтым пытаньнем трэба канчаткова вызначыцца і спагнаць доўг у добраахвотным ці прымусовым парадку, так як прапісана законам».

Мілер, у сваю чаргу, паведаміў, што доўг складае 2,5 млрд даляраў.

Ён таксама зазначыў, што доўг Украіны за «блакітнае паліва» пасьля візыту ў Маскву прэм’ер‑міністра Юліі Цімашэнкі ня толькі не паменшыўся, але й павялічыўся.

Эхо Москвы