Беларус адсудзіў 5500 эўра ў Літвы

20.11.2008 / 23:02

51‑летні лідэр беларускай (!) моладзевай (!) арганізацыі Валеры Савінкоў адсудзіў у Літвы 5500 еўра. Савінкоў звярнуўся ў Еўрапейскі Трыбунал Правоў Чалавека суд с скаргай на ўмовы ўтрымання ў літоўскай турме Лукішкі. Там на аднаго вязьня прыпадала не больш за 1 квадратны метр камеры, вязням не давалі туалетную паперу, а прымушалі карыстацца старымі газэтамі і на дадатак ва ўсіх камерах вязні палілі, а Савінкоў «не курасчый»... Варта дадаць, што «моладзевы акывіст» 10 гадоў таму быў асуджаны літоўскім судом на 5 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж і нелегальнае захоўванне зброі. Справедлівасць прысуду ім не аспрэчвалася, ён скардзіўся на ўмовы ўтрымання, якія палічыў пыткай.

Гісторыю апісала «Lietuvos Rytas».