Сяргей Сідорскі знаходзіцца з рабочым візітам у Маскве

Праграмай візіту прадугледжана, між іншым, сустрэча беларускага прэм'ер-міністра з мэрам расейскай сталіцы Юрыем Лужковым.

25.11.2008 / 11:41

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 25 лістапада наведвае з рабочым візітам Маскву, паведаміла прэс‑служба беларускага ўрада.

Праграмай візіту прадугледжана сустрэча Сяргея Сідорскага з мэрам Масквы Юрыем Лужковым. Кіраўнік беларускага ўрада возьме ўдзел у пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы, на якім будуць падведзены вынікі ўзаемадзеяння ў 2008 годзе ў навуковай, інавацыйнай і харчовай сферай, на спажывецкім рынку, а таксама абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў.

Запланавана цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў ганаровымі дыпломамі Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы.

Апрача таго, С.Сідорскі і Ю.Лужкоў возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця Палаца гульнявых відаў спорту ў Паўднёва‑Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы.

БелаПАН