У Дзьмітрыя Паўлічэнкі інсульт?

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, скандальна вядомы палкоўнік цяпер ляжыць у рэанімацыі.

25.11.2008 / 16:09

Як паведаміла «Беларускім навінам» інфармаваная крыніца, скандальна вядомы палкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у яго інсульт, ён ляжыць у рэанімацыі.

Нагадаем, што пры канцы кастрычніка Дзьмітры Паўлічэнка быў прызначаны намесьнікам камандзіра корпусу грамадзкага парадку унутраных войск МУС па баявой падрыхтоўцы.