ЗША ўвялі санкцыі супраць 17 грамадзян Саудаўскай Аравіі з-за забойства журналіста

15.11.2018 / 21:40

Упраўленне па кантролі над замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло персанальныя санкцыі супраць 17 падданых Саудаўскай Аравіі ў сувязі з забойствам саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі.

Грамадзян Саудаўскай Аравіі ўнеслі ў чорны спіс у рамках глабальнага акта аб правах чалавека імя Магніцкага.

Адзначаецца, што ўнесеныя ў спіс санкцый падданыя Саудаўскай Аравіі «мэтанакіравана і жорстка забілі журналіста, які пражываў і працаваў у Злучаных Штатах».