Ва Ўкраіне пачалі прадаваць шрубалёты ў крэдыт

Шрубалёт завуць «Санька», ён сілкуецца бэнзынам, можа перавозіцца ў прычэпе легкавіка і «ўрэчаісьніваць самыя сьмелыя бізнэс-праекты».

06.06.2006 / 17:30

Адзін з украінскіх банкаў прапанаваў сваім клінетам новую паслугу – набыцьцё ў крэдыт «самага сучаснага сродку транспарту» - лёгкага шрубалёта AK1-3 «Санька». Каб стаць уладальнікам крылатай машыны, патэнцыйнаму пакупніку трэба «ўсяго» пад сорак тысяч даляраў на першы ўнёсак. Астатнія 85% цаны можна выплочваць наступныя пяць гадоў.

Палёты на «Саньку» па Ўкраіне дазволеныя, а навучыцца кіраваць шрубалётам будзе няцяжка – падахвочваюць прадаўцы.

Шрубалёт невялічкі – на два чалавекі, затое яго можна запраўляць бэнзынам і перавозіць у прычэпе легкавіка, калі раптам захочацца дзеля разнастайнасьці паезьдзіць па зямлі.

Фота з сайту вытворцы