За мінулыя суткі ў ДТЗ у Беларусі загінулі дзевяць чалавек

І адбылося 29 дарожна‑транспартных здарэнняў.

10.12.2008 / 15:04

За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 29 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх загінулі дзевяць чалавек, паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі.

9 снежня на 224‑м кіламетры аўтадарогі Расія — Гомель — Кобрын грамадзянін Расіі 1954 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Опель», сутыкнуўся з трактарам, які ехаў наперадзе, а затым выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Аўдзі‑80».

У выніку аварыі вадзіцель «Аўдзі‑80», жыхар Магілёва 1982 года нараджэння і дзяўчына, якая ехала з ім, загінулі. Вадзіцель «Опеля» і яшчэ адзін пасажыр «Аўдзі‑80» атрымалі раненні.