Турэцкія навукоўцы і інтэлектуалы выбачаюцца за генацыд армянаў

«Маё сумленне не прымае бязлітаснасць, з якой адмаўляецца вялікая катастрофа асманскіх армянаў, што адбылася ў 1915 годзе», — гаворыцца ў тэксце заявы.

15.12.2008 / 11:43

Прадстаўнікі турэцкай навуковай і інтэлектуальнай эліты маюць намер публічна прынесці прабачэнні за генацыд армянаў у Асманскай імперыі, факт якога адмаўляецца прызнаваць Анкара.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы, прафесар стамбульскага універсітэту Бахчэшэхір

Чэнгіз Актар заявіў, што тэкст петыцыі будзе надрукаваны ў панядзелак у інтэрнэце і ўсе ахвотныя змогуць падпісацца пад ім.

«Маё сумленне не прымае бязлітаснасць, з якой адмаўляецца вялікая катастрофа асманскіх армянаў, што адбылася ў 1915 годзе. Я адмаўляюся прымаць гэтую несправядлівасць і суперажываю болю маіх армянскіх братоў і прыношу ім прабачэнні»,

— гаворыцца ў тэксце заявы.

Афіцыйна Турцыя катэгарычна адмаўляе факт генацыду армянаў на пачатку мінулага стагоддзя. Гэты погляд падзяляе і большая частка турэцкага грамадства. Анкара прызнае, што масавыя забойствы армянаў былі, але падкрэслівае пры гэтым, што падчас этнічнага канфлікту гінулі таксама і туркі.

Паводле Ройтэрз