Сасновіч гераічна выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сіднэі — адыгралася пасля 0:6
09.01.2019 / 11:48
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў аўстралійскім Сіднэі.
Сёння ў матчы другога раўнда яна перамагла аўстралійку Прысцылу Хон. Прычым першы сэт беларуска прайграла 0:6.
У другім сэце Сасновіч саступіла два першыя геймы, але здолела сабрацца і выйграла 6:3. У трэцім сэце таксама была мацней - 6:3.
У матчы за выхад у паўфінал Аляксандра сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Цімеа Бачынскі.