Сабаленка сенсацыйна вылецела з Australian Open. Сасновіч таксама
18.01.2019 / 08:16
Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч вылецелі з індывідуальнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
У матчах 1/16 фіналу Арына, пасеяная на турніры пад 11-ы нумарам, прайграла 17-гадовай амерыканцы Амандзе Анісімавай (№87 сусветнага рэйтынгу) 3:6, 2:6.
Аляксандра Сасновіч разгромна саступіла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай — 0:6, 3:6.
Дзяўчаты працягнуць выступаць у парным разрадзе. Але радасці тут меней.