Рада бяспекі ААН заняла пазіцыю ЗША па Венесуэле. Расія прагаласавала супраць

26.01.2019 / 19:11

Рада бяспекі ААН прагаласавала ў падтрымку абмеркавання сітуацыі ў Венесуэле па прапанове Вашынгтона. 

ЗША заклікалі падтрымаць парламент Венесуэлы, на чале якога стаіць лідар апазіцыі Хуан Гуайдо, як «адзіны дэмакратычны абраны інстытут краіны». Гэтую пазіцыю падтрымалі дзевяць з 15 краін-удзельніц Рады бяспекі. Супраць выступілі Расія, Кітай, ПАР і Экватарыяльная Гвінея.