Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым

26.01.2019 / 22:02

У 1962 годзе Масква, каб падтрымаць Фідэля, адправіла на Кубу ядзерную зброю.

У 2019 годзе, каб падтрымаць Мадура, — шле ў Венесуэлу 400 наймітаў у цяльняшках і з ладанкай сляпой старыцы Матроны Маскоўскай на шыях.

Што ні кажыце, а за мінулыя 50 гадоў наша планета стала значна бяспечнейшай і прыемнейшай для жыцця.