У Смаргоні абвалілася прыбудова да школы

Інцыдэнт здарыўся ўвечары чацвярга.

19.12.2008 / 11:28

Вядзецца пра гарадскую школу №2. Здарылася гэта ў чацвер каля дзевятай вечара.

У раённым аддзеле па надзвычайных сіутацыях зазначаюць, што «абвалілася цагляная кладка плошчай 190 кв м і дах на плошчы 150 кв.м у двухпавярховай прыбудове да школы».

Пацярпелых няма —
увечары там не было людзей. Гэта пацвердзілі і кінолагі, якія абследавалі завалы.

9 снежня з‑за расколінаў у сценах мясцовае ўпраўленне адукацыі забараніла эксплуатацыю прыбудовы.

На гэты момант на разборы завалаў працуюць 44 чалавекі і 15 адзінак тэхнікі.

Паводле БЕЛТА