ААН: з пачатку аперацыі Ізраіля ў Газе загінулі 56 мірных жыхароў

29.12.2008 / 18:18

Як мінімум 56 мірных жыхароў загінулі ў сектары Газа з пачатку авіяўдараў Ізраіля ў суботу, сведчаць звесткі гуманітарнай місіі ААН.

«Гэта колькасць можа павялічыцца», ‑‑ расказаў прадстаўнік ААН Крыстафер Гунес, паведамляе газета.ру са спасылкай на Рэйтэр.

Нагадаем, што палесцінскія ўлады заяўлялі аб больш чым 300 забітых.