У Мінску 23 сакавіка пройдзе акцыя па ўшанаванні памяці Антона Луцкевіча

21.03.2019 / 12:27

Запрашаем вас прыняць удзел ва ўшанаванні памяці аднаго з заснавальнікаў Беларускай cацыялістычнай грамады, прэм'ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтара ІІІ Устаўной граматы БНР, якая абвяшчала Беларусь незалежнай дзяржавай Антона Луцкевіча.

23 сакавіка чарговая гадавіна з моманту смерці чалавека, якога называюць бацькам беларускай дзяржаўнасці.

У мінулым годдзе, да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у скверы імя Янкі Купалы ў Мінску быў ўсталяваны памятны знак у гонар братоў Антона і Івана Луцкевічаў на месцы дамоў, якія належылі іх сям'і і ў якіх яны жылі пэўны час.

Фота Сяргея Гудзіліна. 

Ушануйма яго памяць разам!

Збор 23 сакавіка а 10.30 каля памятнага знака. У 11.00 гісторык Анатоль Сідарэвіч зробіць кароткі экскурс у гісторыю і нагадае пра асобу, якая стала легендай.

Пасля адбудзецца ўскладанне кветак.