Такія сустрэчы прыносяць радасьць!

Нядаўна Гомель наведалі знакамітыя пісьменьнікі Беларусі: Ніл Гілевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Эдуард Акулін.

09.06.2006 / 00:08

Нядаўна Гомель наведалі знакамітыя пісьменьнікі Беларусі: Ніл Гілевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Эдуард Акулін. Сустрэчы прайшлі цікава і зьмястоўна. Асаблівая ўвага, вядома ж, была да клясыка беларускай літаратуры Ніла Сымонавіча Гілевіча. Бо, як высьветлілася потым, некаторыя гамяльчане бачылі паэта ўпершыню. Таму зь вялікім задавальненьнем слухалі і вершы, і ўспаміны, і адказы на свае пытаньні.

А вось галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч распавёў пра выданьне, пра тых творцаў, якія мелі магчымасьць тут надрукавацца.

Эдуард Акулін парадаваў прысутных новымі песьнямі, якія стварыў на свае вершы. Зразумела, такія сустрэчы неабходныя, бо прыносяць радасьць і цёплыя ўспаміны.

А.Ганкіна, Гомель