Расія і Еўропа дамовіліся пра міжнародных назіральнікаў
Паразуменне ёсць вынікам тэлефоннай размовы кіраўніка чэшскага ўраду Мірэка Тапалянека з расійскім прэм’ерам Пуціным.
09.01.2009 / 11:07
Мірэк Тапалянек
Атрымана згода Расіі на кантроль газаправодаў ва Ўкраіне. Пра гэта паведаміў прэм’ер Чэхіі, што старшынствуе ў ЕС, Мірэк Тапалянек.
Назіральнікі маюць спраўдзіць пастаўку газу праз Украіну да Еўрапейскага саюзу. Паразуменне ёсць вынікам тэлефоннай размовы кіраўніка чэшскага ўраду з расійскім прэм’ерам Уладзімірам Пуціным.
Пытанне прыезду назіральнікаў з'яўляецца цяпер ключавым у пытанні газавага канфлікту.
Тым часам фіяскам скончыліся перамовы чэшскага міністра прамысловасці Марціна Ржымана і еўракамісара ў пытаннях энергетыкі Андрыса Піебалгса з прадстаўнікамі ўкраінскага «Нафтагазу» і расійскага «Газпрому».