У каго пра што фантазія працуе

13.01.2009 / 11:53

Ва ўлётках, выпушчаных нібы ад імя актывістаў ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства», узяць удзел у пікеце супраць будаўніцтва АЭС запрашаюцца ўсе геі і трансвэстыты, а таксама прадстаўнікі іншых сэкс-меншасьцяў.

Улёткі найбольш распаўсюджваліся ў тых месцах, дзе жывуць актывісты: у Астраўцы і Варнянах. На іх зьмешчаныя сымбалі партыі АГП, а таксама падаецца хатні адрас Івана Крука, актывіста партыі й грамадзкай ініцыятывы супраць будаўніцтва АЭС.

Пазначаны на ўлётках і выдавец — ім нібыта зьяўляецца Анастасія Дзергачова. Гэта дачка смаргонскага праваабаронцы Алеся Дзергачова, які выдае грамадзкі бюлетэнь «Смаргонскі грак».