«Інстаграм» можа адмовіцца ад лайкаў
19.04.2019 / 15:05
pexels
Сацыяльная сетка Instagram можа схаваць колькасць лайкаў пад пастамі, піша Тech Сrunch.
Аб тэставанні новай функцыі паведаміла эксперт у галіне мабільных дадаткаў Джэйн Манчун Вонг.
У тэставым рэжыме змяніўся дызайн і пад пастом адлюстроўваецца толькі апошні чалавек, што лайкнуў, і надпіс «ды іншыя».
Прадстаўнік Instagram пацвердзіў, што на размешчаных Вонг скрыншотах сапраўды новы дызайн сацсеткі, але ён толькі знаходзіцца ў распрацоўцы.