У Брэсце Fiat паехаў на чырвонае і ўрэзаўся ў натоўп ВІДЭА

19.04.2019 / 17:50

У Брэсце ў ДТЗ пацярпелі чацвёра пешаходаў, паведамляе БелТА.

Аварыя ў раёне тэхнічнага ўніверсітэта адбылася сёння ў 13.05. 41-гадовая берасцейка рухалася на аўтамабілі Fiat па вуліцы Маскоўскай у напрамку Партызанскага праспекта. На рэгуляваным пешаходным пераходзе аўтамабіль наехаў на чатырох дзяўчат, якія перасякалі праезную частку на зялёны сігнал. Са слоў кіроўцы, у машыны перасталі дзейнічаць тармазы. Пацярпелых даставілі ў бальніцу. Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі дзвюх дзяўчат адпусцілі дадому, дзвюх шпіталізавалі. Праводзіцца праверка, прызначана экспертыза.