Гарэў Слонімскі мясакамбінат

Едкі дым у лічаныя хвіліны распаўсюдзіўся на суседні гарадскі мікрараён. З вакольных школаў давялося эвакуяваць дзяцей.

14.01.2009 / 13:08

13 студзеня едкі дым накрыў суседнія з мясакамбінатам мікрараёны Слоніма. З вакольных школаў давялося эвакуяваць дзяцей.

Пажарнікі пагасілі агонь менш як за гадзіну, паведамляе СТВ.

«Прычына пажару — парушэньне правілаў пажарнай бяспекі падчас правядзення агнявых прац. У выніку пажару быў пашкоджаны ўцяпляльнік на плошчы 30 квадратных метраў. Выкіду аміяку не было. Уцечкі аміяку з сістэмы таксама не здарылася. Пажар суправаджаўся вялікай колькасцю дыму прадуктаў гарэння гэтага ўцяпляльніка», — расказаў начальнік Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Русілевіч.

cz