Ва Ўдзеле адкрыўся кінафэстываль Magnificat-2006

У вёсцы Ўдзела 8 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця ІІ Міжнароднага каталіцкага фэстывалю хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2006.

09.06.2006 / 01:34

У вёсцы Ўдзела 8 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця ІІ Міжнароднага каталіцкага фэстывалю хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2006.

На сьвятой імшы апостальскі нунцый у Беларусі Марцін Відавіч сказаў, што фэст на міжнародным узроўні ставіць Беларусь у шэраг краінаў, якія дбаюць пра духоўныя каштоўнасьці.

Удзельнікаў і гасьцей фэсту вітаў старшыня Глыбоцкага райвыканкаму Міхаіл Кандзерскі. Апостальскі нунцый разам з рэжысэрам Юрыем Гарулёвым і біскупам Уладыславам Блінам адкрыў фэст, хлопнуўшы кінахлапушкай.

Распачаўся Magnificat карцінай «Бог дзейнічае празь людзей» пра ксяндза-прэлата Мосарскай парафіі Ёзаса Бульку.

Фэст працягваецца ў Глыбокім

Андрэй Расінскі, Удзела-Глыбокае.