Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманы гендырэктар ААТ «Забудова»

22.01.2009 / 19:02

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманы генеральны дырэктар ААТ «Забудова» Міхаіл Васіленка. Матыў пакуль невядомы.

У аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры звесткі аб затрыманні не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць.

У снежні прэс‑служба Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі паведаміла, што ў гаспадарчым судзе Мінскай вобласці распачата судаводства па справе аб неплацежаздольнасці ў дачыненні да будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Міжгаспадарчая перасоўная механізаваная калона № 197» ААТ «Забудова‑буд» (Маладзечна).

* * *

Будаўнічае ААТ «Забудова» размешчана ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. На базе вытворчага комплексу ААТ «Забудова» ажыццяўляе дзейнасць домабудаўнічы камбінат, у склад якога ўваходзяць пяць прадпрыемстваў — завод будаўнічых канструкцый, дрэваапрацоўчы завод, заводы дахоўкі, сухіх сумесей і будматэрыялаў.

БелаПАН