Эстонія плануе перайсці за год на еўра

23.01.2009 / 16:28

Урад Эстоніі 22 студзеня ўхваліў планы развіцця дзяржавы. Як паведамляюць эстонскія СМІ, заяўлена, што краіна мае намер падрыхтавацца да ўваходжання ў зону еўра да 2010 года.

Сёння еўра ўведзены ў 16 краінах Еўрасаюза. Апошняй 1 студзеня 2009 года да зоны еўра далучылася Славакія. Пра свае планы ўвесці агульную еўрапейскую валюту ў найбліжэйшыя тры гады заявіла Латвія і Румынія.