Сілавыя структуры працягваюць кіраваць краінай

Віктара Шэймана, што сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта на час выбарчай кампаніі, зьмяніў Генадзь Нявыглас.

06.01.2006 / 16:48

Віктара Шэймана, што сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта на час выбарчай кампаніі, зьмяніў Генадзь Нявыглас. Дагэтуль ён узначальваў Раду бясьпекі. Пазбавіўся пасады адыёзны намесьнік кіраўніка адміністрацыі, адказны за ідэалягічны блёк — Алег Праляскоўскі, «у сувязі зь пераходам на іншую працу» (па нашых зьвестках — на дыпляматычную). Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі аграрый Аляксандар Папкоў цяпер проста намесьнік. На пасаду першага намесьніка прызначаны Анатоль Рубінаў, экс-старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі — славуты тым, што за часамі яго кіраўніцтва ВАК фактычна ўвёў цэнзуру дысэртацый.