Лукашэнка: Беларусь служыць надзейным фарпостам у выяўленні замежных тэрарыстаў-баевікоў

03.09.2019 / 10:27

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, піша БелТА.

«Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, наша краіна служыць надзейным фарпостам у выяўленні замежных тэрарыстаў-баевікоў у пасажырскіх і міграцыйных патоках. Гэтаму спрыяе развітая памежная інфраструктура, шматузроўневая сістэма бяспекі, паспяховы вопыт супрацоўніцтва з кампетэнтнымі органамі іншых дзяржаў і профільнымі міжнароднымі арганізацыямі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтая тэма надзвычай важная для бяспекі кожнай дзяржавы, на якім бы кантыненце яна ні знаходзілася. «Тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспекі, які не ведае межаў — ні дзяржаўных, ні маральных. Яго ахвяры — звычайныя людзі, сярод якіх старыя, жанчыны і дзеці. Яго метады — жорсткія і бесчалавечныя. Выкарыстоўваемыя ў падрыхтоўцы тэрарыстычных нападаў тэхналогіі развіваюцца з хуткасцю сусветнага інфармацыйнага і тэхнічнага прагрэсу, — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка назваў тэрарызм беспрэцэдэнтным выклікам сучаснаму грамадству. «Выклік, з якім не справіцца ў адзіночку нават самым магутным дзяржавам, якім бы сілавым патэнцыялам і перадавымі распрацоўкамі яны ні валодалі», — сказаў ён.

Nashaniva.com