20-гадовы беларус стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы

25.09.2019 / 19:47

Беларус Яўген Ціханцоў выйграў залаты медаль на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў вагавай катэгорыі да 102 кг. Сёлета спаборніцтвы праходзяць у Тайландзе, перадае БелТА. 

20-гадовы Ціханцоў з Гомеля паказаў вынік 398 кг (180 + 218). Серабро выйграў паўднёвакарэец Ян Юнсун (397 кг, 181 + 216), бронзу заваяваў іранец Махамад Рэза Барары (394 кг, 175 + 219).

Nashaniva.com