Спікер Пелосі: Гутарка Трампа з Зяленскім пацвярджае неабходнасць імпічменту

25.09.2019 / 20:30

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пелосі заявіла, што стэнаграма тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтамі ЗША і Украіны пацвердзіла неабходнасць расследавання па імпічменту Трампа, піша Reuters.

«Публікацыя Белым домам запісаў размовы пацвярджае, што прэзідэнт падрывае сумленнасць нашых выбараў, прэстыж займаемай ім пасады і нашу нацыянальную бяспеку», — сказала Пелосі.

Nashaniva.com