Год таму не стала Ірыны Казулінай

23 лютага 2008 году на 49‑ы годзе жыцця памерла Ірына Казуліна, жонка палітвязня і экс‑кандыдата на пасаду прэзідэнта.

23.02.2009 / 12:32

23 лютага 2008 году на 49‑ы годзе жыцця памерла Ірына Казуліна, жонка палітвязня і экс‑кандыдата на пасаду прэзідэнта. З канца 1990‑ых яна хварэла на рак малочнай залозы. Казуліна забараняла сваякам і блізкім расказваць пра пакуты і боль, якія ёй даводзілася трываць амаль на працягу дзесяцігоддзя. Ужо хворай яна стала адной з заснавальніц арганізацыі «У промнях надзеі». Да апошніх дзён дапамагала жанчынам, якія маюць падобныя захворванні.

Развітацца з Ірынай Казулінай у Чырвоны касцёл прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Яе пахавалі на могілках вёскі Тарасава пад спеў «Магутнага Божы» і гімна Багародзіцы. Гэта жанчына стала ўвасабленнем і сімвалаў усіх мукаў, якія выпадаюць на долю сваякоў беларускіх палітвязняў.

ЗП