Біскуп выбачыўся за адмаўленне Халакосту

«Я шчыра кажу, што шкадую пра зробленыя мной заявы. Я загадзя ведаў, колькі непрыемнасцяў і болі яны прынясуць».

27.02.2009 / 13:56

Каталіцкі святар Рычард Уільямсан, які адмаўляў Халакост, прынёс выбачэнні за свае погляды. Ягоныя словы прыводзяцца на сайце ватыканскага агенцтва.

«Я шчыра кажу, што шкадую пра зробленыя мной заявы. Я загадзя ведаў, колькі непрыемнасцяў і болі яны прынясуць: і Царкве, і тым, хто выжыў, і сваякам загінулых ад Трэцяга Райху», ‑‑ заявіў брытанскі біскуп Уільямсан.