У ГЦ Галерэя зладзяць «чорную пятніцу» і раздадуць 100 падарункаў на 2000 рублёў

Мінск 29 лістапада сустрэне «чорную пятніцу». Маштабныя распродажы адбудуцца у ГЗЦ Galleria Minsk: амаль 200 брэндаў абрынуць цэны да 90%. Наведвальнікам таксама раздадуць 100 падарункаў на 2000 рублёў.

27.11.2019 / 17:57

У распродажах удзельнічаюць як сусветныя сеткі, так і нацыянальныя. У прыватнасці, у H&M усе тавары патаннеюць на 20%, у «Спортмайстар» — на 25%, а ў Koton і Calzedonia — на 30%.

У New Balance, Puma, Intimissimi і Mohito зніжкі будуць даходзіць да 50%. На бачным месцы размесцяць тавары, якія можна будзе забраць за паўцаны.

Яшчэ больш скінуць у краме адзення Gloria Jeans (да 80%), салоне абутку Todo і гадзіннікавым буціку Ziko (у абодвух — да 70%). Самыя высокія зніжкі чакана будуць у ювелірных сетках Diamante і «7 карат» (да 90%). Тэхніка ад Apple, Samsung, Sony, HP і Xiaomi ўпадзе ў цане на 20-50%. Патаннее і касметыка: у NYX скінуць цэны на ўсе тавары на 30%, у FOI і Mina — на 25%, а ў Mixit — да 50% на пэўны асартымент.

Таксама да 60% знізяцца цэны на дзіцячую вопратку і цацкі. А яшчэ будуць зніжкі на наведванне батутнай зоны і забаўляльнага цэнтра. Танней стануць і гарачыя стравы, дэсерты і напоі ў кафэ і на фудкорце.

Наведвальнікаў чакаюць 100 грашовых падарункаў. Каб іх атрымаць, трэба будзе знайсці схаваныя фішкі ў гандлёвым цэнтры. Іх раскладуць як у крамах, так і ў холе. Кожную гадзіну будуць з'яўляцца новыя схованкі, каб падарункі не сканчваліся на працягу ўсяго дня. У атрыуме таксама пройдзе шоў у стылістыцы гульні «Мафія», дзе можна будзе выйграць суперпрыз.

У «чорную пятніцу» гандлёвы цэнтр зачыніцца на дзве гадзіны пазней. Гэта значыць, што распродажы ў ТРЦ ​​Galleria Minsk будуць увесь дзень — з 10 да 24 гадзін. Для аўтамабілістаў прадугледжаны паркінг на 840 месцаў.

«Чорная пятніца» пройдзе ў Мінску 29 лістапада. Як чакаецца, распродажы зладзяць каля 20 гандлёвых цэнтраў па ўсёй сталіцы. Традыцыя прыйшла ў Беларусь з ЗША, дзе з'явілася яшчэ ў 1966 годзе.