Трамп памілаваў індычак перад Днём падзякі ВІДЭА
27.11.2019 / 15:56
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па амерыканскай традыцыі памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Белага дома.
Да мерапрыемства далучылася першая лэдзі ЗША Меланія Трамп. Індычак, якія ўрачыста пазбаўленыя долі стаць святочнай вячэрай, завуць Хлеб (Bread) і Масла (Butter).
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас цырымоніі пажартаваў пра імпічмент. Паводле яго слоў, гэтым птушкам трэба быць спакойнымі ў любых абставінах, бо іх ужо выклікалі на слуханні ў рамках працэдуры імпічменту. «Дэмакраты абвінавачваюць мяне ў тым, што я дзейнічаю занадта мякка ў адносінах да Turkey (Turkey ў англійскай мове — назва дзяржавы (Турцыя), а таксама птушак — індычкі)», — пажартаваў Трамп.
Традыцыю памілавання індычак заснаваў 41-ы прэзідэнт ЗША Джордж Буш, які ў 1989 годзе ўпершыню дараваў свабоду птушкам.