Канапацкая прапануе Лукашэнку недатыкальнасць, 75% ад заробку і адну рэзідэнцыю ва ўласнасць

27.11.2019 / 17:40

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая напрыканцы сваёй кадэнцыі прапанавала праект закона «Аб гарантыях прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, і членам яго сям’і».

Такім чынам, праект закону ад Ганны Канапацкай паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Што прапануе дэпутатка?

У каментары для «Нашай Нівы» Ганна Канапацкая патлумачыла, што законапраект прапанаваны толькі цяпер, бо падрыхтоўка дакумента — гэта «дастаткова забюракратызаваны працэс». І толькі цяпер гэты праект закона прайшоў праверку і атрымаў адпаведныя заключэнні.

Цяпер усё гатова да таго, каб гэты законапраект быў прыняты яшчэ старым скліканнем парламента, але сама дэпутатка не загадвае, ці адбудзецца гэта ўжо так хутка.

Што тычыцца недатыкальнасці для прэзідэнта, то Канапацкая называе гэта «агульнасусветнай практыкай, якая заснаваная на дэмакратычных каштоўнасцях, прыхільніцай якіх я з’яўляюся». «Там прапісаныя ўсе варыянты, у тым ліку і прыцягнення да адказнасці», — кажа Канапацкая.

«Я не каментую чуткі і здагадкі. Я ведаю толькі тое, што я напісала. Гэта дакумент заснаваны на Канстытуцыі нашай краіны, а таксама міжнародных дакументах», — расказвае дэпутатка.

Ці з’яўляецца агульнай нормай пакіданне за былым прэзідэнтам адной з рэзідэнцый? «Гэта мае прапановы, яны могуць быць змененыя», — адказала Канапацкая.

Зміцер Панкавец