Алень памёр з-за таго, што еў пластык, які пакідалі людзі: у страўніку знайшлі 7 кг смецця

27.11.2019 / 22:48

У Нацыянальным парку на поўначы Тайланда алень з'еў смецце, якое пакінулі людзі, і памёр, піша BBC. У страўніку загінулай жывёлы знайшлі 7 кг розных адходаў.

Загінулай дзікай жывёле было 10 гадоў і ўвесь гэты час яна сілкавалася смеццем. У страўніку аленя знайшлі гумавыя пальчаткі, поліэтыленавыя пакеты, кавалак пластмасавай вяроўкі, мужчынскія трусы, маленькі ручнік і хуткарастваральную локшыну. У выніку такога харчавання кавалкі пластыка проста заблакавалі стрававальны тракт.

Тайланд — адзін з найбуйнейшых спажыўцоў пластыка. Штогод у гэтай краіне выкідваюць каля 75 млрд пластыкавых пакетаў.

Nashaniva.com