«Вялес» дастанецца Дубаўцу?

Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», якую прысуджае Таварыства вольных літаратараў. У яго ўвайшлі эсэістыка Сяргея Дубаўца «Вострая Брама» і Вінцэся Мудрова «Ператвораныя ў попел», проза Югасі Каляды «Галоўная памылка Афанасія» і Алеся Наварыча «Літоўскі воўк», паэзія Натальлі Кучмель «Імгненьні».

06.01.2006 / 16:59

Лідэр ТВЛ Алесь Аркуш кажа, што прэмія «Гліняны Вялес» становіцца ўсё больш кансэрватыўнай, схільнай да «дасьпелых» кніжак. Так, у шорт-ліст ня трапіў зборнік вершаў Вальжыны Морт «Я тоненькая, як твае вейкі».

АВ