У Гомельскай вобласці праз ката закрылі на каранцін цэлую вёску

23.12.2019 / 21:04

У вёсцы Меркулавічы Чачэрскага раёна выяўлены выпадак шаленства ў ката, паведамляе Чачэрскі веснік.

Жыхарка вёскі паведаміла ратавальнікам аб неадэкватных паводзінах свойскай жывёлы. Гаспадыня замкнула ката ў пакоі і стала чакаць дапамогі. Да моманту прыезду ветэрынара кот памёр. Лабараторныя абследаванні пацвердзілі ў жывёлы шаленства.

Жанчына патлумачыла, што вусаты перыядычна адсутнічаў дома, таму не выключаны яго кантакт з дзікімі жывёламі. Населены пункт закрылі на каранцін.