Лукашэнка расказаў, як трэба правільна дамаўляцца наконт інтэграцыі

24.12.2019 / 14:43

kremlin.ru

Расія і Беларусь павінны дамаўляцца пра інтэграцыю ў спакойным рэжыме, каб не ствараць глебу для правакатараў. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Мы ў спакойным рэжыме павінны дамаўляцца, а галоўнае, паказваць народу Расіі і народу Беларусі асабліва, які так трапятліва ставіцца да гэтага суверэнітэту і незалежнасці, таму што гэта [інтэграцыя з РФ] упершыню ў гісторыі. Таму вельмі важна нікога не адпудзіць, ня стварыць аснову, глебу для рознага роду правакатараў, боек, вулічных баёў за незалежнасць, суверэнітэт «, - сказаў ён.

Nashaniva.com