Георгій Калдун стаў другім на ўкраінскім Х-Фактары

29.12.2019 / 16:14

Суперфінал украінскага шоу Х-фактар адбыўся 28 снежня. Падапечная Ігара Кандрацюка Эліна Івашчанка атрымала самую вялікую падтрымку гледачоў і стала пераможцай. Беларус Георгій Калдун стаў другім.

Георгій Калдун цёпла выказаўся ў адрас новай пераможцы і пажадаў ёй фартуны і далейшых музычных поспехаў.

У суперфінале Калдун выступіў з дзвюма песнямі.

Bon Jovi — It’s my life.

А затым выканаў песню ўкраінскай спявачкі Ірыны Білык «Снег».

Nashaniva.com