ЗША адказалі на словы Пуціна пра віноўнікаў Другой сусветнай

30.12.2019 / 18:07

Амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Мосбахер лічыць, што фюрэр Трэцяга рэйха Адольф Гітлер і лідар СССР Іосіф Сталін былі завадатарамі Другой сусветнай вайны. Пра гэта яна напісала на старонцы ў Twitter.

«Паважаны прэзідэнт Пуцін, менавіта Гітлер і Сталін пагадзіліся пачаць Другую сусветную вайну. Гэта факт. Польшча стала ахвярай гэтага жудаснага канфлікту», — адказала дыпламат на словы Пуціна аб адносінах Польшчы да нацысцкай Германіі.

Нагадаем, тэма прадваеннай палітыкі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў была закранутая Уладзімірам Пуціным на снежаньскім саміце з удзелам лідараў краін СНД.

Drogi Prezydencie Putin, to Hitler i Stalin zmówili się, aby rozpocząć II wojnę światową. To jest fakt. Polska była ofiarą tego okropnego konfliktu.

— Georgette Mosbacher (@USAmbPoland) December 30, 2019

Nashaniva.com