Можа, вы выпадкова бачылі?

10.03.2009 / 11:26

У ноч на нядзелю, 8 сакавiка, з царквы ў горадзе Ларвік на поўднi Нарвегii скрадзеная карцiна нямецкага жывапiсца эпохi Адраджэння Лукаса Кранаха‑старэйшага «Дазвольце дзецям прыйсцi да мяне». Яна выкананая на дошцы памерам метр на метр i знаходзiлася ў царкве з дня яе адкрыцця ў 1677 годзе. Кошт скрадзенай карцiны — 2,8 млн долараў. Інфармацыя накiраваная ва ўсе мiжнародныя палiцэйскiя органы.