Аўто браканьераў захрасла ў бабровай запрудзе

10.03.2009 / 11:30

У паляўнiчых угоддзях на тэрыторыi Рэчыцкага раёна работнiкi ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржiнспекцыi спрабавалi спынiць легкавы аўтамабiль, аднак вадзiцель не падпарадкаваўся i паспрабаваў уцячы.

Дзяржiнспектарамi была арганiзавана пагоня, адначасова супрацоўнiкi ДАІ ўвялi на тэрыторыях Рэчыцкага i Светлагорскага раёнаў план «Перахоп». Тым часам аўтамабiль з парушальнiкамi накiраваўся ў пойму Беразiны, дзе i захрас у бабровай запрудзе. Да прыбыцця iнспектараў парушальнiкi паспелi схаваць у лесе тушы дзвюх незаконна здабытых казуль, пасля чаго, пераправiўшыся праз раку, уцяклi. Ветэрынарная экспертыза выявiла наяўнасць у самкi казулi двух эмбрыёнаў. Такiм чынам, прыродным рэсурсам быў нанесены ўрон у асаблiва буйным памеры — на суму 8,4 мiльёна рублёў.