У Кіраўскім раёне мужчына вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў бетонную пліту: не хацеў наехаць на зайца

13.01.2020 / 17:59

Ноччу 11 студзеня ў Кіраўскім раёне жыхар вёскі Барсукі вылецеў у кювет на сваім аўтамабілі «Аўдзі-80», паведамляе міліцыя.

Мужчына спрабаваў унікнуць сутыкнення з зайцам, што раптам выбег на дарогу, але не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, дзе ўрэзаўся ў бетонную аснову сцёкавай канавы.

Кіроўца атрымаў траўмы, з якімі быў шпіталізаваны ў бліжэйшую бальніцу.

Nashaniva.com