У Бабруйску кіроўца не дастаў паліўны пісталет з бака і пацягнуў за сабой калонку АЗС

14.01.2020 / 17:57

Фота: «Дарогі Бабруйска».

Здарэнне адбылося 10 студзеня ў 19:45 на АЗС па вуліцы Астроўскага, паведамляе Вячэрні Бабруйск. Кіроўца, што гаварыў па тэлефоне, забыўся дастаць паліўны пісталет з бака і пацягнуў за сабой калонку АЗС.