Хілары Клінтан засмучаная адсутнасцю прагрэсу ў Беларусі

11.03.2009 / 17:48

Дзяржсакратар ЗША «вельмі засмучаная» адсутнасьцю бачнага прагрэсу ў галіне правоў чалавека на Тыбэце і ў Беларусі. Пра гэта заявіў у часе сустрэчы з журналістамі прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства ЗША Робэрт Вуд.

«Мы маем намер актыўна прасоўваць правы чалавека, і хочам, каб ў гэтым накірунку мы былі больш эфэктыўнымі за ранейшыя амэрыканскія адміністрацыі», падкрэсьліў Вуд.